Белорусская Республиканская Скаутская Ассоциация

Главная страница » Новости » CMI ПРА НАС: СКАЎТЫНГ - АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ

CMI ПРА НАС: СКАЎТЫНГ - АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ

CMI ПРА НАС: СКАЎТЫНГ - АДУКАЦЫЯ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ

дата: 27-10-2017 автор: Екатерина Никитина

Скаўтынг — адукацыя для жыцця

Такую назву меў рэспубліканскі адукацыйны семінар, які дзіцячая грамадская арганізацыя “Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя” правяла ў Мінскім раёне. У трохдзённым семінары прынялі ўдзел дарослыя лідары грамадскай арганізацыі, а таксама педагогі, метадысты і кіраўнікі ўстаноў агульнай і дадатковай адукацыі з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і Мінска.

Асноўнай мэтай семінара было выяўленне рэсурсаў, вызначэнне максімальна эфектыўных форм і падыходаў у фарміраванні перспектыў партнёрства Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі з установамі адукацыі, установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў рамках рэалізацыі маладзёжнай праграмы БРСА “Усебаковае развіццё асобы і фарміраванне характару дзяцей і маладых людзей”.

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ

Назад